- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён назваўся. Прозвішча забылася. Больш мы не сустракаліся. Ён павез да сябе. Вакол пляца, паўз тэатр і нібы-касцельны фасад банка. Высокія цыгары ёмістасцяў піўзавода. Мост, рака. Пры дзвярах стаяла клетка з папугайкам. «Папуна», — сказаў гаспадар на птушку лагодна. (фрагмент)