be
pdf

Цяжкі час

Пазьняк Зянон
Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн. 3, артыкулы і матэр’ялы (2003–2010)

Трэцяя кніга „ Канцэпцыі новага беларускага Адраджэньня” („ЦЯЖКІ ЧАС – ПРАЦЯГ”) зьяўляецца прадаўжэньнем другой, мае агульны тытул і нумарацыю старонак па ўсёй кнізе і ў дадатку. Яна зьвязана адной тэмай – адлюстраваньнем „ цёмнага часу” і змаганьня з антыбеларускай сістэмай ўлады. Унутранную акупацыю мы перажываем упершыню ў гісторыі. За шаснаццаць гадоў цёмнага часу вынішчаныя культурная здабыткі, якія ў найцяжэйшых умовах савецкага палітычнага прыгнёту і генацыду ўдалося яшчэ захаваць, зьберагчы і нават памножыць у мастацтве і літаратуры. Цалкам ліквідаванае беларускае нацыянальнае тэлебачаньне, радыё, вынішчаны беларускі друк і выдавецтвы, разбураны саюз пісьменьнікаў і творчыя арганізацыі, практычна, ліквідаванае беларускае навучаньне і беларуская школа, ктастрафічна разбурана сістэма сярэдняй адукацыі. Рэзка абнізіўся культурны і адукацыйны ўзровень моладзі, мізэрнымі сталі духоўныя запатрабаваньні людзей і, як вынік, узьнікае апатыя і бязраднасьць. (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • Месца выхаду: Варшава–Нью Ёрк-Вільня
  • Дата выхаду: 2010
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве
  • ISBN: 978-9955-578-12-3
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва
  • Copyright: © 2010 by Зянон Пазьняк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3951
  • Дадатковая даведка: Аўтар выказвае шчырую падзяку спадарыні Фаіне Рымшы і спадару Віталю Пузачу за тэхнічную дапамогу ў працы над гэтай кнігай. Кніга аддрукаваная пры грашовай падтрымцы “Беларускай Фундацыі імя Рамуальда Траўгута” ў Варшаве (асноўны фундатар), а таксама на сродкі аўтара.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org