- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе сабраныя тэксты, створаныя на працягу 1999 – 2004 гадоў. Глыбокія экзістэнцыйныя развагі аўтаркі, яе “суіцыдальны авангардызм” і вытанчаная, кранальная інтымная лірыка мусяць прыцягнуць увагу чытача. Кніга прызначаецца ўсім аматарам прыгожага пісьменства. Уступнае слова да кнігі Зміцера Вішнёва: “Паэтка абрала сабе гучны псеўданім Трэнас, што з грэцкай мовы перакладаецца як “лямант” або “плач па памерлых”. Мажліва, таму большасць ейных вершаў нагадваюць крык ці шэпты і стогны. Асацыятыўна і па гучанні “trenos” хочацца параўнаць з труной. Нездарма ж адна з асноўных тэмаў аўтаркі тэма смерці”.