- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана народнай анатоміі i медыцыне як арганічным часткам традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Прапаноўвасцца этнакультурны партрэт цела, які разгортваецца на матэрыялах звычаяў, павер'яў, каляндарных i сямейных абрадаў, песень, казак, малых фальклорных жанраў. Кніга складаецца з трох асноўных частак, якія абагульнена можна падаць як Цела - Болькі - Лекі. Першы раздзел дэманструе цела як сістэму ўсіх яго органаў i частак, другі прысвечаны целу хвораму i канцэптуалізацыі хваробы ў цэлым, у трэцім апавядаецца пра асноўныя стратэгіі рытуальна-магічнага лекавання. У кнізе широка скарыстоўваюцца экспедыцыйныя матэрыялы апошніх гадоў. Прызначана для фалькларыстаў, этнолагаў, этналінгвістаў, фразеолагаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў.