be
pdf

Царкоўнае Слова № 28 (318) 2008

Беларуская праваслаўная газета

Першым парупіўся ў справе пабудовы храма цар Пётр, які асабіста кіраваў расійскімі войскамі на полі Ляснянскай бітвы. Ён стаў сведкам таго, як могільнікавую цэркаўку ў Лясной шведскі генерал Левенгаўпт зрабіў сваім назіральным пунктам. У выніку жорсткага абстрэлу шведскіх пазіцый будынак царквы быў знішчаны. Цар Пётр, дасягнуўшы пры Лясной сваёй галоўнай мэты — захопу шведскага абозу, распарадзіўся ў першую чаргу аддаць падзяку Богу і ўзнавіць разбураны бітваю храм. Літаральна за некалькі дзён драўляную царкву пабудавалі воіны-пераможцы. Паколькі бітва адбылася перад святам Пакрова Божай Маці, храм быў асвячоны ў гонар Прасвятой Багародзіцы. У народзе ж яго часцей за ўсё называлі «царскім», або «Пятроўскім», падкрэсліваючы гэтым памяць аб стваральніку. Лёс царквы быў няпросты. У сярэдзіне XVIII стагоддзя мясцовы пан загадаў разабраць будынак і перанесці ў маёнтак Галавенчыцы кіламетраў за 30 ад Лясной. Там храмам завалодалі уніяты. Магілёўскі свяціцель Георгій (Каніскі) пратэставаў супраць такога гвалту, але пры польскай уладзе ён не здолеў дасягнуць справядлівасці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Царкоўнае слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008-07-11
  • Рэдактар: Харытонаў А.
  • Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Copyright: © 2008 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org