be
pdf

Царкоўнае Слова № 18 (256) 2007

Беларуская праваслаўная газета

Прафесія ў Пятра Якаўлевіча мірная і стваральная — будаўнік. Некалі яму па сіле было выканаць любую будаўнічую работу — ён і муляр, і маляр, і тынкоўшчык, і сталяр, і пячнік, прычым адмысловы. Яго ўмелыя рукі, сумленныя адносіны да справы вельмі былі запатрабаваны ў нялёгкі пасляваенны час. Адразу пасля вайны паехаў аднаўляць сталіцу. Адбудоўваў Дом урада, іншыя будынкі важнага прызначэння. I дом, у якім сёння прымае нас Пётр Якаўлевіч, пабудаваны яго рукамі. На Стаўбцоўшчыне ён жаніўся. Як сам расказвае, пасля вайны мог бы ўзяць замуж любую дзяўчыну, а пашкадаваў самую бедную няшчасную ўдаву з малым дзіцем: муж загінуў у вайну, бацькоў вывезлі, хата згарэла, і чакаць дапамогі ёй не было адкуль. Ад іх сямейнага саюза (пражылі разам да старасці, з 1990-га — ён удавец) нарадзіліся двое дзяцей. Дом сына амаль на адным пляцы з домам Пятра Якаўлевіча, і гэта вялікая дапамога ў яго паважным узросце.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Царкоўнае слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-05-04
  • Рэдактар: Харытонаў А.
  • Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Copyright: © 2007 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org