be
pdf

Царкоўнае Слова № 17 (255) 2007

Беларуская праваслаўная газета

Сярод праваслаўных святынь горада Вільні манастыру i храму ў імя Святога Духа належыць найбольш значнае месца. Яны цягам многіх гадоў з'яўляліся цэнтрам духоўнасці i асветніцтва на прасторах Літвы і Беларусі. Калі ў 1609 годзе кароль Рэчы Паспалітай падпісаў загад, паводле якога ўсе праваслаўныя цэрквы Вільні падпарадкоўваліся уніяцкаму мітрапаліту, брацтву ўдалося адстаяць свае законныя правы, і храм Святога Духа застаўся адзіным прытулкам праваслаўных. Брацтва мела друкарню, якая выпускала богаслужбовыя і багаслоўскія кнігі, падручнікі, а таксама палемічную літаратуру, якая адыграла надзвычай вялікую ролю ў адстойванні чысціні веры і спрадвечных правоў праваслаўных. Выхад з друку чарговай палемічнай кнігі «Фрэнас» Мялеція Сматрыцкага стаў нагодай для закрыцця друкарні і заключэння яе супрацоўнікаў у вязніцы. Сярод іх быў і тыпограф Лонгін (у манастве Ляонцій) Карповіч, першы настаяцель Свята-Духава манастыра.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Царкоўнае слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007-04-27
  • Рэдактар: Харытонаў А.
  • Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Copyright: © 2007 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org