- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ХРЫСТОС УВАСКРЭС! Гэта наша пасхальнае прывітанне выказвае галоўную ісціну хрысціянства, якая з'яўляецца яго асновай! Прычынай жа ўсяго, што адбылося, была Любоў: «Бо так узлюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (1н. 3, 16). Наш розум нярэдка задае пытанне: чаму ж так доўга не прыходзіў у свет Спасіцель? Бо любоў Тварца да ўсяго створанага не спынялася ніколі! Адказ на гэта пытанне быў знойдзен больш за дзве тысячы гадоў таму, калі стала відавочным, што ўвесь старазапаветны перыяд гісторыі чалавечага роду быў ні чым іншым, як часам чакання Той, Якая магла б стаць Лесвіцай, каб злучыць Нябёсы і зямлю.