- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мне давялося чуць па беларускім радыё «Свабода» размову з нейкім гісторыкам-уніятам з Полацка, які нібыта даказаў, што лісты, напісаныя канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам да уніяцкага епіскапа Іясафата Кунцэвіча, у якіх ён папракае Кунцэвіча за гвал-тоўныя сродкі распаўсюджвання уніі, былі сфальшаваны расійскімі гісторыкамі. Гаварылася пра тое, што Сапега ў сваіх лістах меў на ўвазе нешта іншае, што вялікага гвалту не было, што І. Кунцэвіч не «крывавы епіскап», а «акрываўлены» — гэта значыць пакутнік. Прыводзіліся факты, як казакі забівалі і кідалі пад лёд уніяцкіх епіскапаў, што уніяц-тва — нацыянальная вера беларусаў; адным словам, гаварылася ўсё тое, пра што заўсёды гавораць уніяты, абараняючы сваю веру. Дык вось, я хацеў бы даведац-ца праз вашу газету: ці можна лічыць даказаным фаль-шаванне лістоў Сапегі?