- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На працягу 9 гадоў айцец Сергій з Сяргеем Іванавічам не спынялі працы ні ў адну пору года. Са Скамарошак, дзе сям’я айца Сергія пасялілася ў вясковым доме, які прыйшоўся ў спадчыну ад бацькоў цяпер гарадскім дзецям, Сяргей Іванавіч з бацюшкам ездзілі ў Стары Свержань на веласіпедах. І снегам, і дажджом — у любую непагадзь. Каб была магчымасць не спыняць работы зімою, яны склалі самі ў царкве печ, а летам пазамінулага года — невялікае жытло сабе на тэрыторыі будуемай царквы. Колькі тон бетону перанесена іх рукамі, колькі веласіпедаў з’езджана за гэтыя гады, колькі перадумана — яны ж і праекціроўшчыкі, і інжынеры, і будаўнікі. Нашым чалавечым ўяўленнем нельга ахапіць, што такі велічны храм пабудавалі два рупліўцы. Усе пранікліся любоўю і пашанай да гэтых людзей. Айца Сергія і Сяргея Іванавіча нічога не звязвае з нашым раёнам, гэта не іх радзіма, у іх не было асаблівых абавязацельстваў аднаўляць святыню менавіта ў Старым Свержані. Сем’і іх жывуць у Мінску. Матушцы Таццяне Андрэевай даводзіцца спраўляцца адной з чатырма малымі дзецьмі, двое з іх — школьнікі-пачаткоўцы.