- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток, 1995), „Сцяна” (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы „Вялікі горад Беласток” (Варшава, 1973), „Забыцці” (Вроцлаў, 1978), „Сцяна” (Ольштын, 1979), „Самасей” (Варшава, 1981), „Малыя дні” (Варшава, 1981), „Сярэбраны яздок” (Варшава, 1984), „Трэцяя пара” (Беласток, 1985), а таксама эсэ „Беларусь, Беларусь” (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягпула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэнне ўлады ад народа („Сцяна”), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе („Самасей”), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданпямі („Зборнік сцэнічных твораў”, „Не пашанцавала”).