- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў i фота мастака i пісьменніка. Характарызуючы жанр, у якім напісаныя ягоныя вершы, сам аўтар робіць акцэнт на форме, называючы іх своеасаблівымі "рэчытатывамі". "У Швецыі адзін з крытыкаў назваў гэта "культурным рэпам", – кажа спадар Плакс. İ дадае: "Гэта своеасаблівы канструктар, як дзіцячыя кубікі "Лега". Я ўжо цяпер працую над наступнаю кніжкаю, дзе паспрабую паказаць прыклад, што з гэтых кубікаў можна зрабіць". "У кнізе няма штампаў. Дзмітрый Плакс не баіцца рызыкаваць, і таму ў ягонай кнізе шмат добрых знаходак, як у змесце, так і ў форме". (Андрэй Хадановіч, літаратар і старшыня ПЭН-цэнтру)