- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ён зайшоў у маленькі рэдакцыйны пакойчык, як заўсёды, без стуку, рашуча і нечакана. Раптам расчы-няюцца дзьверы, і вось ён — Віктар Карамазаў усёй сваёй мажной постацьцю: ці то дзьверы вузкія, ці сам шырокі. Дзьверы як дзьверы, стандартныя, для ўсіх. Значыць, вінаватыя плечы. Галава ў вянку сівых распатланых валасоў, нібы тое сонейка на скары-нінскіх біблейскіх кніжках. І ўсьмешка на ўвесь рот, дзе даўно ўжо не хапае некалькіх зубоў, уставіць якія чалавеку ўсё нестае часу. Валасы некалі былі цямнейшыя і падразаліся карацей, а цяпер ільняна-белыя, пасмамі, у разьлёце, — відно, што сьпяшаўся. Два шырокія крокі ад дзьвярэй — і дзьве цёплыя рукі сустрэліся, пабраталіся. (фрагмент)