Транзіту ўлады не будзе: вясной якога года сыдзе Лукашэнка?
2021-03-04 12:40
Нягледзячы на прадказанне Святланы Ціханоўскай, што Аляксандр Лукашэнка страціць пасаду вясной, той расказвае пра свае планы ў студзені — лютым 2022 года “прыняць Канстытуцыю”, а пасля гэтага прыняцця — правесці прэзідэнцкія выбары.
У якім годзе гэтыя выбары пройдуць, не ўдакладняецца. Як і невядома, ці прыпадуць яны на вясну.
Ці мае значэнне, калі і як пад наглядам Лукашэнкі будуць мяняць Канстытуцыю? Калі “транзіту ўлады” не будзе, то што чакае беларусаў? Ці магчымы ў Беларусі “палацавы пераварот”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык
Павел Усаў.