Толькі ўвосень берасцейскія тэатры змогуць сустрэцца з гледачамі
2020-06-10 22:26
Як мінімум толькі ўвосень змогуць сустрэцца берасцейскія тэатры са сваімі гледачамі.
Нягледзячы на тое, што праца над новымі спектаклямі працягваецца, пабачыць у бліжэйшыя месяцы іх можна будзе выключна ў анлайне:
– Берасцейскі абласны акадэмічны тэатр драмы працягвае выкладваць свае архіўныя запісы спектакляў. Але ў летні перыяд у параўнанні з вясновым запісы будуць з’яўляецца з меншай інтэнсіўнасцю. Звычайна для актораў гэта час вакацый.
Берасцейскі лялечны тэатр таксама запрашае да прагляду спектакляў з архіваў. Для маленькіх гледачоў відэа выкладаецца кожную суботу і даступнае цягам некалькіх дзён. Ужо відавочна, што сёлета не адбудзецца міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Штогод ён ладзіўся ў першай палове верасня і збіраў сотні ўдзельнікаў з дзясяткаў краінаў свету.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце