- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новую кнігу пісьменнік уключыў дзве аповесці «Дзень пачаўся» і «Тэлеграма з Кавалевіч». Герой першай аповесці Васіль пасля службы ў арміі не вяртаецца ў родную вёску, а застаецца на Далёкім Усходзе, дзе знайшоў сваё каханне. I ўсё ж не перастае ўспамінацца яму радзімая старонка. Так і кліча вярнуцца. I гэты кліч радзімы ўрэшце перамагае ўсякія ўмоўнасці. «Тэлеграма з Кавалевіч», што дала назву кнізе, пра тое, як важна змалада выбраць у жыцці правільную дарогу і не збочваць з яе аніколі.