Тэатр агню Ergo Bibamus просіць дапамогі
2020-05-06 22:52
Тэатр агню Ergo Bibamus з Гародні просіць дапамогі ў аматараў вогненных шоў.
Пра патрэбы Ergo Bibamus распавядае яго кіраўніца Наста Роўба:
– Тэатр агню Ergo Bibamus – гэта згуртаванне людзей-аматараў, якія захапляюцца мастацтвам вогненнага шоў. Мы існуем ужо на працягу пяці год у сферы фаер-шоў. Усе па-рознаму прыходзілі, да 10 год ужо займаюцца. Сёлета ў красавіку мы вырашылі адкрыць сваю школу агню. Гэта будзе першая школа на тэрыторыі Гародні, у прынцыпе, і такая вось афіцыйная ў Беларусі. Але так склалася, што ва ўсім свеце – каронавірус. Мы – не выключэнне і, на жаль, мы не змаглі адкрыць школу.
Наста Роўба кажа, што школа павінна была распачаць сваю працу для гарадзенцаў у красавіку:
– Мы арандавалі залу дзесьці ў лістападзе, зрабілі рамонт сваімі высілкамі за свае сродкі. На жаль, яны ў нас ужо заканчваюцца. Мы разлічвалі на прыватныя замовы, з якіх мы маглі б аплочваць далейшую нашу арэнду і не губляць залі. Але шматлікія адмяніліся або перанесліся, але мы думаем, што яны наўрад ці ўвасобяцца ў жыццё, і таму мы вырашылі сабраць грошы на МолаМола.
Падтрымаць рублём «Ergo Bibamus можна вельмі проста – зайсці на старонку МолаМола ці звязацца з Настай Роўба праз сацыяльныя сеткі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/FireGrodno