- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сваім чарговым даследаванні гісторык Ігар Кузняцоў разглядае найбольш цікавыя і загадкавыя падзеі ў гісторыі. Шматлікія дакументы і сведчанні часам абрываюцца на паўслове. Яны нібыта гавораць, але ў той жа час не даюць вызначэння і адказу на пастаўленае пытанне. Часам некаторыя паведамленні настолькі загадкавыя, што не дазваляюць казаць пра аб'ектыўнае апісанне падзей. Лагічныя развагі прымушаюць задавацца пытаннем:"А ці сапраўды гэта было менавіта так?" Кніга падзелена на некалькі частак, першая з іх разглядае лёсы ваеннапалонных. У гісторыі існуе шмат прыкладаў таго, як некалі абыхозділіся з ваеннапалоннымі. Разглядаючы з перспектывы не толькі апошнюю Сусветную вайну, але і нядаўнія лакальныя, і савецка-афганскую, аўтар прапануе паразважаць пра тое, што мяняецца: зброя, умовы вайны або непасрэдна само грамадства. Другая частка даследавання распавядае пра найбольш цікавыя і загадкавыя скарбы, якія затоены і, магчыма, чакаюць свайго часу, каб адкрыцца шчасліваму ўладальніку. Сусветная гісторыя сапраўды насычана дэтэктыўнымі аповедамі. Магчыма, што цягам часу дадзеныя аповеды стануць толькі аброслымі легендамі вымысламі. Менавіта пра гэта і разважае гісторык у чарговай частцы кнігі "Тайны гісторыі". Апошняя частка даследавання мае назву "Сакрэты спецслужбаў". Сюды ўваходзіць не толькі гісторыя стварэння спецслужбаў у Расеі, але і авантурныя аповеды пра "шпіёнскія жарсці". (Н.Г.)