Таццяна Палхоўская: Не існуе ўніверсальнай стратэгіі паводзінаў
2020-06-11 15:52
Як не паддавацца паніцы ў час каронавірусу? Ці варта чытаць навіны? Якім чынам настроіцца на пазітыўную хвалю? На такія ды іншыя пытанні дала адказы хрысціянскі псіхолаг, псіхатэрапеўт Таццяна Палхоўская.
Таццяна звярнула ўвагу, што не існуе правільнай стратэгіі паводзінаў, кожны мае ўласнае жыццё:
– Усе нейкія публічныя мерапрыемствы апынуліся ў такой сітуацыі, што ўсё зачынена, як мы ўсе ведаем. Тэатры, у тым ліку, зачыненыя. Акторы сядзяць у самаізаляцыі. У Беларусі крыху па-іншаму, але ў свеце з сярэдзіны сакавіка і, напэўна, да гэтага часу ўсе знаходзяцца ў самаізаляцыі.
Правільна не бывае, таму што ёсць канкрэтныя сітуацыі і ёсць канкрэтны чалавек з сваёй гісторыяй і сваёй здольнасцю рэагаваць на небяспеку. У каго эмацыйны кантэйнер маленькі, той чалавек будзе рэагаваць больш востра, чым іншы чалавек, у якога такі эмацыйны кантэйнер як бы распрацаваны. Тады будзе прасцей перажываць крытычныя моманты, спакайней. Бо менавіта пандэмія з’яўляецца такім крытычным момантам, звышнатуральнай такой жыццёвай сітуацыяй
„Я выступаю за тое, каб выкарыстоўваць нашую эмацыйную сістэму для дзеянняў — яна для таго і створаная ў нашым арганізме. І гэта дае магчымасць правільна карыстацца тым, што ёсць вакол нас,” — дадала Таццяна Палхоўская.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Таццяны Палхоўскай