- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.
У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.
У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.
У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.
Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.
Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.
Дадзеная кніга не з’яўляецца звычайным дапаўненнем і пашыраным выданнем кнігі “Кронан: Летапіс горада на Нёмане. 1116-1990 гг.”. Гэта канцэптуальна новы твор. Збліжае дзве кнігі храналогія Гродна, але яна пададзена значна глыбей і шырэй па праблематацы і цалкам у рамках новай перыядызацыі гісторыі горада....… More
Autorzy przedstawiają dzieje Białorusi od czasów najdawniejszych do 1991 roku, kiedy to na mapie świata pojawiło się niezależne państwo białoruskie. Celem ich publikacji jest przybliżenie polskiemu czytelnikowi historii ziem białoruskich w aspekcie politycznym, etnicznym, kulturowym i ekonomicznym. Uwadze...… More
Аўтар кнігі распавядае пра гісторыю рамяства у г. Гродне ў розныя перыяды яго развіцця, з X стагоддзя да нашага часу Чытач даведаецца пра спецыялізацыю гарадзенскіх рамеснікаў пазнаёміцца з некаторымі з іх па прозвішчам, з карпаратыўнымі арганізацыямі рамеснікаў (цэхамі). У завяршэнні называюцца сённяшнія...… More
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра...… More
У першай частцы кнігі падаецца нарыс гісторыі масонства на землях Беларусі, прыводзяцца спісы братоў масонскіх ложаў. На аснове сабранага матэрыялу з архіўных і бібліятэчных сховішчаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі прадстаўлены браты масонскіх ложаў, якія дзейнічалі на землях Беларусі ў канцы...… More
У дадзеным выданні складальнікі ажыццявілі спробу пры дапамозе дакументаў адлюстраваць ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць усіх “начальнікаў” Гарадзенскай губерні з пачатку ХІХ стагоддзя да 1917 года. Па сваёй форме гэтае выданне ўяўляе сабой дакументальна-біяграфічныя нарысы, што робіць яго наватарскім....… More
У манаграфіі даследуецца комплекс пытанняў, звязаных з заходнім рэгіёнам Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў (1805 - 1815): дэмаграфічныя і гаспадарчыя змены, планы Французскай і Расійскай імперый і іх саюзнікаў у дачыненні да заходнебеларускіх земляў, баявыя дзеянні падчас вайны 1812 года, удзел насельніцтва...… More
У чарговай кнізе серыі "Мой горад" звсрнута ўвага на губернскі перыяд гісторыі Гродна. Аўтар, абапіраючыся на разнастайныя дакументальныя крыніцы, раскрывае старонкі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця губернскага Гродна. Разлічана на дзяцсй сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама...… More
У манаграфіі разглядаюцца польская, руская і ліцвінская плыні грамадска-палітычнага жыцця на землях Беларусі, нараджэнне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, апублікаваных і неапублікаваных дакументальных і апавядальных крыніц асвятляюцца механізм...… More
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле...… More