- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі навукоўца і палітык, дэпутат Вярхоўнага савету 12-га і 13-га скліканьня, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескіх пагадненьняў аб юрыдычным замацаваньні распаду СССР. Сын беларускага пісьменьніка Станіслава Пятровіча Шушкевіча.
Нарадзіўся 15 сьнежня 1934 у Менску. Маці пісьменьніца Гэлена Раманоўская. Бацька Станіслаў Пятровіч Шушкевіч, таксама пісьменьнік, быў пазьней рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Бацькі былі дзецьмі беларускіх сялянаў і, як потым стала вядома, зьбяднелай шляхты. Падчас Другой Сусьветнай вайны жыў у Беларусі. У 1951 годзе з мэдалём скончыў сярэднюю школу. У 1956 годзе скончыў фізыка-матэматычны факультэт БДУ. У 1956—1959 — асьпірант Інстытуту фізыкі АН БССР. У 1956—1960 — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту фізыкі АН БССР. Ад 1960 да 1961 старэйшы інжынэр на Менскім радыёзаводзе. Пад час працы на радыёзаводзе навучаў расейскай мове верагоднага забойцу прэзыдэнта ЗША Джона Фіцжэральда Кенэдзі Лі Гарві Освальда. Ад 1961 да 1967 — старшы інжэнэр, галоўны інжэнэр, загадчык сэктару лябараторыі ядзернай фізыкі БДУ. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю. У 1966 годзе прызначаны прарэктарам па навуковай працы Менскага радыятэхнічнага інстытуту. У 1971—1973 — выканаўца абавязкаў прафэсара, прафэсар, выканаўца абавязкаў загадчыка катэдры ядзернай фізыкі БДУ.Ад 1973 да 1990 — загадчык катэдры ядзернай фізыкі БДУ, адначасова ад 1986 да 1990 — прарэктар па навуковай працы БДУ.У 1990 абраны першым намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня; быў чальцом канстытуцыйнай камісіі. Ад 1991 да 1994 — старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь. У 1991 годзе абраны чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук па спэцыяльнасьці радыёспэктраскапія. Ад 1994 — дырэктар Цэнтру палітычных і эканамічных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (зачынены ўлетку 2004). Лідэр партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. У 2007 Лех Валэнса высунуў Станіслава Шушкевіча на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.
У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР у 1989 годзе Шушкевіча высунулі супрацоўнікі катэдры ядзернай фізыкі фізычнага факультэта БДУ, якую ён у той час узначальваў. Ён апынуўся кандыдатурай на пасаду старшыні Вярхоўнага Савету, бо займаў нэўтральную пазыцыю да апазыцыі БНФ і адначасова заставаўся сябрам КПСС. У красавіку 1992 году было прынята заключэньне ЦВК РБ аб рэфэрэндуме. У гэты час якраз праходзіла сэсія Вярхоўнага Савету, на якой заставалася толькі прызначыць дату рэфэрэндума. Станіслаў Шушкевіч распускае сэсію, і паўгода Вярхоўны Савет не зьбіраецца. Рэфэрэндум забаранілі. У 1994 годзе балятаваўся на пасаду Прэзыдэнта Беларусі, але саступіў у першым туры. У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня. У 1998 годзе аднавіў Беларускую сацыял-дэмакратычую Грамаду.
Станіслаў Шушкевіч памёр 3 мая 2022 г.
Крыніца: e-tarask.wikipedia.org
Палітычная аўтабіяграфія спалучаная ў кнізе з ацэнкай і аналізам значных падзеяў, удзельнікам ці сведкам якіх быў аўтар. Абмінуўшы наменклатурныя прыступкі камуністычнай іерархіі, ён - універсітэцкі прафесар фізікі - апынуўся ў складзе палітычнай эліты спачатку безнадзейна зачаўрэлага СССР, а затым і... Болей »
Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны... Болей »
У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »
У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »
У кнігу ўключаны артыкулы беларускіх аўтараў, прысвечаныя класіку польскай літаратуры, а таксама бібліяграфія «Адам Міцкевіч у друку Беларусі». Выданне выходзіць да 200-годдзя з дня нараджэння славутага сына Навагрудскай зямлі. Разлічана як на спецыялістаў-філолагаў, так і на шырокія колы чытачоў, настаўнікаў... Болей »
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны... Болей »
Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »