en

Шаравар Мікалай

Шаравар Мікалай

Мілаш Мікола (Мікалай Лазаравіч Шаравар)

Пісьменнік, філосаф.

Мікола Мілаш (сапр. Мікалай Лазаравіч Шаравар) нарадзіўся 26 снежня 1936 года ў вёсцы Дамантовічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу (1954), Мінскі лесатэхнічны тэхнікум (1958). Пасля службы ў арміі вучыўся ў Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі, скончыў вячэрні ўніверсітэт пры Петразаводскім лесатэхнічным тэхнікуме. У 1968 годзе вярнуўся на Беларусь, у Салігорск, дзе жыве і па сёння.

Аўтар шасці кніг: “На хвалі Адраджэння” (2009), “На скрыжалях часу” (2011), “На ветразях Хрыстовай веры” (2011), “У пошуках Арыяднінай ніці” (2013), зборніка паэзіі і некалькіх навуковых трактатаў.

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў

Шаравар Мікалай :: Publications

pdf

На хвалі Адраджэньня

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі
Мілаш Мікола

“На хвалі Адраджэньня”– зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу. Асобныя творы гучалі на радыё “Свабода” (2007-2010) і публікаваліся...… More

pdf

На скрыжалях часу

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі
Мілаш Мікола

Зборнік твораў (паэм, балад, санетаў, вершаў, акравершаў, ната-так і эсэ) “На скрыжалях часу” аб падзеях рознага часу нашай-краіны і яе гістарычных асоб з’яўляецца працягам твораў пра гіс-тарычную спадчыну і адраджэньне Духу нацыі, якія асьвечаны ў 1-м зборніку твораў “На хвалі Адраджэньня”...… More

pdf

На вагах часу

Зборнік твораў пра гістарычную Спадчыну і адраджэньне Духу нацыі
Мілаш Мікола

“На вагах часу” – трэці зборнік паэтычных твораў і эсэ пра гістарычную спадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, як працяг раскрыцьця падзей, асьвечаных у 1-й і 2-й кнігах (”На...… More

pdf

У пошуках арыяднінай ніці

2-гая кніга выбраных твораў
Мілаш Мікола

У пошуках арыяднінай ніці – другі зборнік выбраных твораў пра гістарычную Cпадчыну і сучасны рух за адраджэньне Духу нацыі праз усьведамленьне Свабоды ў гістарычных пластах народнай памяці роднага краю ў адпаведнасьці з пагодай часу, асьвечаных у 1-й, 2-й і 3-й кнігах (”На хвалі Адрадлжэньня”, “На...… More

pdf

На ветразях Хрыстовай веры

Выбраныя творы
Мілаш Мікола

У дадзены зборнік увайшлі выбраныя творы на тэму хрысьціянскага веравызнаньня на тэрыторыі Беларусі і яго ролі ў станаўленьні нацыянальнай самасьвядомасьці за адраджэньне Духу нацыі і незалежнасьць Бацькаўшчыны ад шавіністычных памкненьняў Рускай праваслаўнай царквы зацягнуць у лона Расейскай імперыі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org