Сяргей Міхалок: Грамадзянін Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзідэнтам
2020-08-30 13:25
Brutto Nostra патрабуюць новых дэмакратычных выбараў у Беларусі.
Сяргей Міхалок з гуртом
Brutto заклікаў да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў.
Музыкі Brutto не прызнаюць вынікі выбараў у 2020 году і ня лічаць Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам. Сяргей Міхалок заклікаў правесці новыя сумленныя прэзідэнцкія выбары.
Ён лічыць, што найлепшымі кандыдатамі на новых выбарах былі б не палітыкі, а людзі, якія сваімі ўчынкамі даказалі, што яны патрыёты краіны, – такія як Святлана Алексіевіч, Мікалай Халезін, Лявон Вольскі, Віталь Гуркоў.