- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літургія Раней Асьвячаных Дароў адрозьніваецца ад Літургіі Сьв. Васіля Вялікага й Сьв. Яна Залатавуснага тым, што на ёй ня правіцца Праскамідыя й ня бывае асьвячэньня Дароў. Правіцца Літургія Раней Асьвячаных Дароў у Вялікі Пост, а мяноўна: 1) у кожную сераду й пятніцу; 2) у чацьвер 5-га тыдня Вялікага Посту, калі чытаецца Канон Сьв. Андрэя Крыцкага; 3) у панядзелак, аўторак і сераду Перадвялікоднага тыдня; 4) у панядзелак, аўторак і чацьвер 2-га, 3-га, 4-га, 5-га й 6-га тыдня Вялікага Посту, калі, згодна ўставу, належыць правіць гэтую літургію. Ня правіцца гэтая літургія ў сыботы Вялікага Посту, бо тады належыць правіць Літургію Сьв. Яна Залатавуснага, а ў нядзелі — Сьв. Літургію Васіля Вялікага.