- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным выданнем без аніякіх скарачэнняў. Сёлета спаўняюцца 25-ыя ўгодкі смерці кс. П. Татарын о віча. Выданне асобнай брашурай працы В.Мартыненкі «Свой сярод чужых» прысвячаецца памяці гэтага выдатнага беларускага каталіцкага святара, які быў актыўным прыхільнікам адраджэння Уніі ў Беларусі.