- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Свая місія. 25 сакавіка 2003 году, беларусы ў усім сьвеце будуць адзначаць юбілей найвялікшага нацыянальнага сьвята – 85 гадоў з моманту аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, сьвята, якое мае назоў Дзень Волі. Пасьля таго, як расейская імпэрыя ў канцы 18-га стагоддзя зьнішчыла беларускую дзяржаўнасьць, прага да аднаўленьня сваёй незалежнай краіны стала галоўным сэнсам жыцьця найлепшых сыноў і дачок Беларусі. Беларуская мара, прайшоўшы праз паўстаньні і змаганьні, праз пакуты, сьмерць і турмы, зьдзейсьнілася ў сакавіку 1918 году.