be
pdf

Свой лад 1

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

Восеньская рапсодыя. Лістапад. Апошні восеньскі месяц. То дождж, то мокры сьнег падаюць зь неба проста ўніз. Звычайнае беларускае надвор’е для гэтай пары году. Гародня ў чаканьні зімы. Што ж ён прынёс нам, адзінаццаты месяц году. Галоўная тэма, якая гучыць на вуліцах, ці будзе цёпла, ці не памерзьнем. Расейцы перад самымі маразамі газ перакрылі, паказаўшы нарэшце адкрыта, як яны став яцца да тых, з кім нібыта найбольш сябруюць. “Бацька” сьцьвярджае што не замерзьнем. Цікав а, на што ён спадзяецца? Ці на тое, што беларусы да ўсяго ўжо звыкліся, вытрымаюць і маразы, ці можа на залаты запас, ці так на што, але сьцьвярджае, што газ будзе. Ды і наагул неяк загаварыў ня звыкла. Усё на Пуціна валіць. Сьцьвярджае, маўляў альтэрнатыўныя крыніцы паліва знойдзем, ды і газ недзе так купім, і без Расеі пражывем. Ну зусім так, як апазыцыя гадоў восем таму. Можа ён іхныя мітынговыя прамовы праглядае. А можа, пасьля таго, як Маркевіч з Мажэйкам паехалі на “хімію”, стаў “Пагоню” пачытваць вечарком, у электронным варыянце. Праўда, гэтая газэта па-беларуску выходзіць. Але хто яго ведае!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Свой лад
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
  • Месца выхаду: Гародня
  • Дата выхаду: 2002-12
  • Рэдактар: Сазонаў Віктар
  • Выдавец: Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
  • Copyright: © 2002 by Гарадзенскае аддзяленьне Фонду імя Льва Сапегі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org