be
pdf

Свободные новости плюс 11 (906) 2021

еженедельная общественно-политическая газета

Трэба прызнаць, што беларуская аўтакратыя мае ў сабе нешта ўнікальнае. Аўтакратыі апошніх 70 гадоў — гэта або ваенныя хунты, або партыйныя дыктатуры, або абсалютныя манархіі, якія сумарна складаюць каля 80% усіх пасляваенных аўтарытарызмаў. Наша аўтакратыя належыць да персаналісцкага тыпу, які складае прыблізна 20% пасляваеннных аўтакратый. Але і тут ёсць адхіленне ад нормы: пераважная большасць такіх аўтакратаў маюць сваю партыю, а наш да гэтага часу — не. Такая партыя ёсць у Пуціна, у Назарбаева/ Такаева, Рахмона, Аліева... у Чавеса/Мадуры, у Фідэля/Раула Кастраў, у дынастыі Кімаў у Паўночнай Карэі... Хто тут яшчэ на слыху? Вось, нябожчык Мугабе — таксама ж меў сваю партыю.Карацей кажучы, куды вокам ні павядзі, паўсюль персаналісцкія аўтакраты мелі/маюць свае партыі. Спрабаваў з ліхтаром у руках знайсці менавіта «беспартыйныя» персаналісцкія аўтакратыі. І што ж — знайшоў. За ўвесь пасляваенны перыяд удалося налічыць такіх — ні многа ні мала — 20-25 штук. Адсотак невысокі, бо ўсіх аўтарытарных рэжымаў за гэты перыяд было або ёсць больш за паўтысячы. Характэрнай рысай «беспартыйных» персаналісцкіх аўтакратый з’яўляецца іх кароткі век - у сярэднім 5-6 гадоў. І тут атрымліваецца адхіленне ад нормы.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-03-16
  • Copyright: © 2021 by ООО «СНПЛЮС»
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org