- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Без дазволу не высякаць. Насельніцтва нашага раёна часта турбуе адна праблема: дзе набыць драўніну? На сустрэчах з прадстаўнікамі раённай улады людзі ўзнімаюць пытанне аб парадку высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці. Пытанне, падаецца найбольш будзённае – гэта дровы. Для тых, у каго цэнтральнае ацяпленне ці падведзены да дома газ, гэта тэма асаблівай цікаўнасці не выклікае. А вось таму, чыя печка кожны дзень нават пры сёлетняй цёплай зіме патрабуе як мінімум ахапак дроў вельмі актуальная. Пры чым дровы трэба рыхтаваць загадзя, каб яны добра высахлі за лета – руплівы гаспадар не будзе тапіць печку сырымі палкамі. Расце колькасць зваротаў ад грамадзян па гэтай праблеме ў розныя інстанцыі. Варта сказаць, што народжаны яны больш жорсткім заканадаўствам у адносінах да нерацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. І часта сутнасць скаргаў зводзіцца да простага разважання: ” Дзяды секлі, бацькі секлі, а чаму нам нельга?” Нельга. Часы не тыя. Без дазволу ўладаў сучаснымі піламі хутка вынішчаць лясныя багацці да стэпавага пейзажу. Пакуль што наш люд не можа змірыцца з тымі рэаліямі, што за ўсё трэба плаціць. Многія па-ранейшаму лічаць, што той край лесу або кустоў, каля якіх яны жывуць – гэта іх вотчына. Няшмат тых, хто звярнуўся ў лясніцтва, каб атрымаць лесарубны білет.