- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Барак і бардак – застарэлая спадчына. Гісторыя шумілінскіх баракаў ведае нямала прыкладаў, якія сведчаць аб пакутах дзесяткаў сем’яў. Не стаў выключэннем і будынак інтэрната па вуліцы Ленінскай. Гэты дом № 72 быў пабудаваны яшчэ да вайны ў 1939 годзе для работнікаў хлебапякарні. У апошні час былы барак перададзены на баланс камунгасу. Цяпер тут у пяці кватэрах жывуць чатыры сям’і з ліку сацыяльна неабароненых: адзінокія маці з непаўгадовымі дзецьмі і пенсіянеры. Умовы пражывання незайздросныя: рамы прагнілі, дах працякае, са столкапае. Гнілыя дошкі патрабуюць замены ў калідорах, палах і на ганку. Ваду насельнікі бяруць з калонкі, якая зімой часта замярзае. Атапленне пячное, печкі пабудаваў камунгас за кошт дзяржавы.Але капітальны рамонт ніколі не праводзіўся, толькі ў 1972 годзе драўляныя сцены інтэрната аблажылі белай цэглай. І тут, напэўна, кіраўніцтва камунгасу мае рацыю: небяспечна чапаць спарахнелыя сцены, стары будынак можа канчаткова разваліцца. А якое яшчэ рашэнне прымаецца ў сітуацыі, калі старому дому нельга надаць новае аблічча? Жыхары дома бачаць адзіны выхад – перасяленне ў больш дабротнае жыллё. Па іх меркаваннях, у райцэнтры хапае незаселеных кватэр у другіх інтэрнатах.