- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здаецца, што на сённяшні дзень набыць дом у вёсцы для адпачынку па кішэні не ўсім. Што тут можна зрабіць? Як аказалася, у нашым раёне, таксама ёсць садовае таварыства з характэрнай назвай «Дачнае», дзе і жывуць сучасныя адпачываючыя дачнікі. Месціцца гэтае таварыства паміж вёскамі Язвіна і Ужляціна, што само па сабе ўжо плюс у плане транспартнай лагістыцы. Кожны гараджанін зможа дабрацца сюды без асаблівых праблем, як на аўтобусе, і на поездзе. Усіх прыбываючых сюды гасцей дачны пасёлак сустракае вывескай і стэндам з аб’явамі. Углыбіню пасёлка вядзе грунтовая дарога. Паводле старшыні таварыства Тамарай Баранавай, гэта самае лепшае месца ў свеце, дзе цішыню парушаюць толькі спевы птушак ды піск камароў па вечарах. Асабісты ўчастак спадарыня Тамара набыла восем год таму. За гэты час разам з мужам яго добраўпарадкавалі, давялі да ладу дом, пабудавалі гаспадарчыя памяшканні.