- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 траўня прайшло абранне дэлегатаў ад рэгіёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці на V Усебеларускі народны сход, у тым ліку і ў Шумілінскім раёне. Былі абраныя дэлегаты ў 8 раёнах вобласці: Віцебскім, Глыбоцкім, Лепельскім, Аршанскім, Пастаўскім, Расонскім, Чашніцкім і Шумілінскім. Вылучэнне кандыдатур, якія будуць прадстаўляць Віцебскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе, завершылася 19 траўня. Усяго ад рэгіёна абрана 350 чалавек. У раённым цэнтры культуры ў гарадскім пасёлку Шуміліна таксама прайшоў раённы сход упаўнаважаных Шумілінскага раёну па вылучэнні кандыдатур і па выбарах удзельнікаў пятага Усебеларускага Народнага сходу.