- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 чэрвеня 2012 года Аляксандр Лукашэнка аб’явіў дату чарговых парламенцкіх выбараў у Беларусі. Гэта навіна была агучана ў фармаце “лепшай” савецкай традыцыі. Паводле кіраўніка краіны, дзень выбараў улады павінны зрабіць “святам для беларускага народа”. Аднак наколькі такое свята будзе дэмакратычным і свабодным ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму аднаго чалавека?