be
pdf

Сьвітанак 7 (97) 2010

Незалежная газета Шуміліншчыны

Чым была для Беларусі тая перамога? Для многіх нацый Заходняй Еўропы Другая сусветная стала як бы паўторам Першай. Для беларусаў Другая сусветная вайна была канцом свету. Краіна змяніла межы. Нацыянальная эліта была вынішчана амаль да апошняга чалаве­ка, а ацалелыя расцярушыліся па свеце. Ма­тэрыяльны фонд быў амаль зруйнаваны: праз Беларусь двойчы перакаціўся фронт, абодва праціўнікі вялі татальную вайну і пакідалі па сабе выпаленую зямлю. І непапраўнае — з 9,2 мільёнаў жыхароў на 1941 год да 1945-га загінулі каля 1,6 млн. Сувымерныя страты жыхарства, акрамя Беларусі, зазнала толькі Польшча. Зверстваў нацыстаў, у тым ліку ў Беларусі, свет раней не бачыў. Каля 600 тысяч палон­ных вайскоўцаў замарылі голадам на вачах у застрашанага насельніцтва. Дзесяткі вёсак былі спаленыя з людзьмі жыўцом. Каля 600 000 габрэяў былі замардаваныя ад малога да старога толькі за сваю нацыянальнасць. Сотні тысяч беларусаў загінулі ў савецкім войску, якое не лічылася з чалавечымі ахвярамі. Сярод гэтага азвярэння мільёны беларусаў праявілі свае найлепшыя якасці. Тысячы людзей дапамагалі хавацца палонным, уце­качам, камуністам і габрэям, на якіх палявалі немцы. Тысячы іншых самаарганізоўваліся для выжывання і захоўвалі нацыянальную і рэлігійную традыцыі. Беларусы, сярод якіх бу­дучы Народны пісьменнік Васіль Быкаў, муж­на ваявалі ў складзе савецкай арміі. Дзесяткі тысяч беларусаў пад акупацыяй далучыліся да руху супраціву. У вялікіх беларускіх лясах утварыліся актыўныя партызанскія злучэнні.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2010-05
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org