- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад чаго залежыць выніковасць дэпутата? Галоўная задача мясцовай улады – рэалізацыя дзяржаўных праграм пры мінімальных выдатках. Такімі праграмамі лічацца “Развіццё малых і сярэдніх гарадоў”, “Энергазберажэнне”, “Адраджэнне і развіццё вёскі”, “Інавацыйнае развіццё”, “Чыстая вада”.Пры гэтым неабходна выканаць усе планавыя паказчыкі, вызначаныя галоўным кіраўніком краіны. З якімі здабыткамі завершыў наш раён першы квартал? 30 сакавіка ў райцэнтры прайшла девятнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў. Асноўным пытаннем пасяджэння была справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. Ірына Мікалаеўна азнаёміла прысутных з параметрамі сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна. Прамоўца ўхваліла работу сістэмы адукацыі і культуры: у апошні час усё больш выпускнікоў паступіла ў ВНУ. У сферы вытворчасці, аднак, сітуацыя па-ранейшаму складаная. Шэраг прагнозных параметраў не выкананы па валавой вытворчасці ў сельскай гаспадарцы, па экспарту тавараў, аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал.