- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сыйшоў у мінулае яшчэ адзін чарговы юбілей афіцыйнага святкавання Дня Перамогі. Помпа раптам здулася і стала ціха: ніхто не маша сцягамі, і толькі стужкі пакрысе буцвеюць і выгараюць на антэнах легкавікоў пад лагоднымі травеньскімі промнямі. Уздзеянне ідэалагічнага допінгу нейтралізуюць будзённыя справы з іх вечным клопатам пра хлеб надзённы, якога ў беларускіх сем’ях апошнім часам заўважна паменела.