- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці проста заслужыць давер? На подступах да мясцовых выбараў, прызначаных на 25 красавіка, па Амбрасавіцкай выбарчай акрузе № 8 ужо прадбачылася нейкая інтрыга. Павышаны інтарэс да гэтай падзеі праявілі не толькі выбаршчыкі, але і раённыя ўлады. Варта адзначыць, што гэта была, бадай, адзіная акруга ў раёне, дзе на адзін дэпутацкі мандат прэтэндавалі два кандыдаты. Ад выбаршчыкаў, якія пражываюць па вуліцы Зялёнай, Кааператыўнай і Лясной шляхам сбору подпісаў быў вылучаны актывіст партыі БНФ, рэдактар грамадска-палітычнай газеты “Світанак” А. М. Шчамлёў. Апазіцыйны кандыдат у маленькім аграгарадку?. Сенсацыя палягае яшчэ і ў тым, што такое вылучэнне на мясцовых выбарах адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю Шумілінскага раёна. А гэта ўжо першы сур’ёзны крок да еўрапейскіх стандартаў. Улады ў сваю чаргу выставілі ў кандыдаты мясцовую настаўніцу Амбросавіцкай СШ І. А. Матэленак. На гэтым выбарчая місія настаўніцы скончылася. Затое “бэнээфавец” Шчамлёў не спаў у шапку і актыўна праводзіў кампанію “ад дзвярэй да дзвярэй”. Апазіцыйны кандыдат хадзіў па кватэрах, тлумачыў людзям сваю праграму, кожнаму ўручаў грамадскую газету, якую сам і выпускаў. Дарэчы, даволі значную частку выбаршчыкаў на карысць незалежнага кандыдата пераковаць не прыйшлося. Задоўга да выбараў шмат высілкаў яго ініцыятыўнай групы пайшло на “выбіванне” сродкаў для газіфікацыі шасці двухпавярховых дамоў. Пра доўгія пакуты жыхароў вуліцы Зялёнай у аграгарадку Амбросавічы чытачы не раз даведваліся на старонках нашай газеты.