be
pdf

Сьвітанак 6 (152) 2013

Незалежная газета Шуміліншчыны

Паводле паведамлення партала TUT. BY на днях работнікам ААТ ААТ “Глыбоцкі Аграсэрвіс” частку заробкаў выплацілі каўбасой. Падобна на тое, што кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў вяртаюцца да практыкі пачатку 90-х гадоў, калі такая з’ява была распаўсюджана па ўсёй краіне. На многіх прадпрыемствах няма чым плаціць зарплату і работнікам дазволілі браць прадукты у мясцовых крамах у доўг. Але да гэтага яны бралі ў кошт зарплаты па ўласным жадані. Самае прыкрае ў гэтых ініцыятывах мясцовых уладаў тое, што падобная практыка падаецца як клопат аб народзе. Не сакрэт, што ў многіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне выдаюць тавары першай неабходнасці ў доўг. За апошнія гады ўлады вымушаны былі пайсці на гэты крок. Бо ва ўмовах 2-4 кратнага росту коштаў яны не прыдумалі нічога лепшага, каб зняць сацыяльную напружанасць. У некаторых раёнах, напрыклад на Слонімшчыне, дайшлі да таго, што “ўдасканалілі” сістэму продажу тавараў першай неабходнасці. У памерах 300 тысяч рублёў дазволілі гэтак званы крэдыт, на які можна набыць ў мясцовых крамах тавары паўсядзённага попыту, акрамя тытуню і алкаголю.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2013-04
  • Рэдактар: Салодкі Сяргей
  • Copyright: © 2008-2013 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org