- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітычная паталогія. 25 красавіка жыхары Шумілінскага, як і бальшыня тутэйшага жыхарства пойдуць на выбарчыя ўчасткі, каб абраць дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбары, як і задумана, пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове, што само па сабе інакш як палітычнай паталогіяй не назавеш. Такога выбарчага маразму ў Еўропе ўжо і не пабачыш. Так, што з гэткае нагоды можна было б з цывілізаванага свету вазіць за грошы цікаўных паглядзець на народ, які са сваёй волі дайшоў да такога вынаходніцтва, калі вынікі выбараў вядомыя задоўга да іх завяршэння.