- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як вярнуць страчаных людзей? Нядаўна старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец правёў каардынацыйную нараду “Аб павышэнні ролі мясцовых органаў улады і грамадскіх фарміраванняў у прафілактыцы п’янства, злачынстваў і іншых правапарушэнняў”. Было вырашана паставіць надзейны заслон негатыўным з’явам, якія назіраюцца ў грамадстве, направіць энергію людзей для стварэння здаровага ладу жыцця. Не сакрэт, што найчасцей тыя фарміраванні, якія прызваны забяспечыць бяспечнасць і парадак, адносяцца да сваіх абавязкаў фармальна, многія мерапрыемствы праводзяцца для адпіскі ў справаздачах. У якасці доказу губернатар вобласці прывёў спадар Косінец яскравыя лічбы статыстыкі. Аналіз дынамікі росту правапарушэнняў паказвае, што калі ў 1983 годзе было зафіксавана 7300 правапарушэнняў, то ў 2008 іх было ўжо 19800. А якія прафілактычныя мерапрыемствы робяцца ў нашым раёне для таго, каб пышным цветам не працвітала п’янства, гандаль сурагатнымі напоямі, крадзёж?