be
pdf

Сьвітанак 5 (314) 2022

Незалежная газета Шуміліншчыны

Шумілінскі раён – гэта даволі сціплы эканамічны патэнцыял, вялікая колькасць людзей пажылога ўзросту, мноства маланаселеных пунктаў. Шуміліншчына схільная да тэндэнцыі тых раёнаў, адкуль працоўныя рэсурсы вымывае размешчаны блізка абласны цэнтр (да Віцебска каля 40 км). Тым больш важна замацаваць моладзь, стварыўшы тут, у сельскай мясцовасці, добрыя ўмовы жыцця і адпачынку, упэўнены дырэктар УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксей Шпакоў. – У апошнія гады наш край змяніўся, – кажа ён. – Шмат у чым гэта зроблена дзякуючы дакладнай дзяржаўнай палітыцы, накіраванай на развіццё рэгіёнаў. Толькі пры падрыхтоўцы да абласных "Дажынак" летась у інфраструктуру раёна было ўкладзена больш за 20 мільёнаў рублёў з розных крыніц. Сапраўды, Шуміліна змянілася – цяпер гэта ўтульны і камфортны гарпасёлак. З новымі тратуарамі, дарожкамі, зонамі адпачынку. Фасады хат цешаць вока арыгінальна падабранай каляровай гамай. Яркае гульнявое мястэчка для дзетак з'явілася ў цэнтральным парку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2022-03
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2022 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org