- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэмаграфічны соцыум – ключавы элемент развіцця раёна. На жаль, чалавечага капіталу на Шуміліншчыне бракуе. Смяротнасць па-ранейшаму намнога апярэджвае нараджальнасць. За люты 2013 года памерла людзей у тры разы больш, чым нарадзілася. Адпаведна ў студзені памерлых было больш у два разы. У два разы павялічылася і колькасць разводаў. Рост нараджальнасці, зніжэнне смяротнасці, павышэнне працягласці жыцця – ключавая задача для ўлады. Усе гэтыя паняцці звязаны паміж сабой і ў канчатковым выніку зыходзяць да дэмаграфічнай бяспекі, якая так важна цяпер і для раёна, і для краіны ў цэлым. Аднак колькі пра яе не пісалі б, колькі не вялі дэбатаў, не складалі планаў па нараджальнасці – сітуацыя не зменіцца. Зараз дэмаграфічная статыстыка ідзе як адмоўная інфармацыя. Няма сумневу, што такія негатыўныя дэмаграфічныя з’явы, як разводы, высокая смяротнасць насельніцтва ў працаздольным узросце, або самагубствы – ёсць спадчына старога савецкага рэжыму, таму па меры таго, як грамадства будзе перамагаць савецкія “стандарты жыцця”, гэтыя атавізмы самі па сабе знікнуць.