be
pdf

Сьвітанак 4 (72) 2009

Незалежная газета Шуміліншчыны

Экспансія неабвешчанага камунізму. 15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх інтэрвентаў з Афганістана. З той пары мінула 20 год, але да тае пары засталіся незагоеныя раны на душах цяперашніх савецкіх людзей на Беларусі: афганская авантура закранула ўсіх – і хто быў там, і хто ведаў вайну толькі па чутках. Звы­чайны лёс кадравага ваенна­га закрануў і нашага земляка, жыхара Шуміліна – Мікалая Мікалаевіча Ліпскага. Прапарш­чыка Ліпскага ў складзе 155 ча­лавек лётна-тэхнічнага аддзелу накіравалі ў Афганістан. У гэтай паўднёвай краіне вельмі цяжка пераносіў еўрапейскі чалавек і непрывычную гарачыню, і горны ландшафт, і незвычайны жыццё­вы лад мясцовага насельніцтва. На гэтай каланіяльнай вайне Мікалай Мікалаевіч яшчэ больш навучыўся цаніць сваё маладое жыццё, сям’ю, сваіх паплечнікаў і сяброў. Там, у азіяцкай краіне, кожны дзень мог стаць апошнім. Як стаўся для дзесяці вайскоўцаў, якія ехалі разам з ім на вайну. Да­рэчы, 771 выхадзец з БССР тады не вярнуўся дадому з лакаль­най вайны, чацвёра з іх нашы землякі – жыхары Шумілінскага раёна. Чатыры ваенаслужачыя – Анатоль Скобаў, Віктар Угнявё­нак, Іван Сокалаў і Пётр Чуркін. “ Інтэрнацыянальны доўг”, Афганістан – боль мая”, “воіны –інтэрнацыяналісты” – гэтыя высокапатрыятычныя словы тады былі амаль магічнымі для савецкай моладзі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2009-02
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2008-2010 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org