- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Годв-якасці”. Ітрэба ж было дадумацца: даваць кожнаму году сваё найменне! Глупства, канечне, але ж прыжылося! Іне проста прыжылося, а стала “ сродкам выхавання” маладога пакалення і сродкам-папіхачом для дарослых, якія вымушаны задарма працаваць дзеля чужых амбіцый і пячорных уяўленняў пра тое, як навесці парадак на роднай зямлі. Пасля гэткіх гадавін моладзі застаецца зрабіць толькі адну выснову: высокае пачуццё любові да роднай зямлі — гэта ўсяго толькі акцыя ад аднаго запланаванага мерапрыемства да другога тэрмінам у адзін год.