be
pdf

Сьвітанак 3 (312) 2022

Незалежная газета Шуміліншчыны

Варта разабрацца ў праблеме будаўніцтва ўласнага жылля ў нашым раёне. І ўсё ж такі, чаму ў сельскай мясцовасці Шуміліншчыны не купляюць зямельныя ўчасткі пад індывідуальнае будаўніцтва? Спецыялісты землеўпарадкавальных службаў райвыканкамаў з розных рэгіёнаў краіны падзяліліся назіраннем: уладальнікамі ўласнага жылля ў апошнія гады часцей за ўсё імкнуцца стаць маладыя сем'і. Вывучэнне праблемы пачалі з Шуміліна. Ад Віцебска наша раённае мястэчка аддзяляе ўсяго 40 кіламетраў. Для тых, хто марыць жыць у ціхім прыгожым месцы, але побач з буйным мегаполісам, такі варыянт цалкам рэальна можа падысці. Аднак ці ёсць ахвочыя будавацца ў вёсцы? Так, вольных участкаў у раёне пад будаўніцтва індывідуальнага жылля – звыш 430, аўкцыённых, размешчаных у прывабных месцах, – каля 70. Надзелаў дастаткова, але жадаючых няма, – падзялілася сваімі назіраннямі начальнік аддзела землеўпарадкавання Шумілінскага райвыканкама Наталля Лук'янава. Тэндэнцыя зніжэння попыту на ўчасткі захоўваецца на працягу некалькіх гадоў. У чым справа? Спецыялісты звязваюць гэта не з адсутнасцю жадання абзаводзіцца ўласным жыллём, а з дарагоўляй будаўніцтва. Пыл астуджаюць умовы. Напрыклад, здаць дом у эксплуатацыю за восем гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак
  • Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
  • Дата выхаду: 2022-02
  • Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
  • Copyright: © 2022 by Сьвітанак
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org