- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народ для прапаганды сабраны. Ад работы мясцовых органаў улады залежыць сацыяльна- эканамічнае становішча нашага раёна і дабрабыт грамадзян. Зараз яны з’яўляюцца самым эффектыўным механізмам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі на месцах. Але ж вядома, што гэты механізм круціцца па загаду аднаго чалавека, а не па волі работнікаў працоўных калектываў. Тым не менш, гвалтоўна навязаная ўладамі кантрактная сістэма зрабіла сваю чорную справу. Чым бліжэй дата выбараў, тым актыўней пачалася мітусня чыноўнікаў. Усё часцей яны праводзяць розныя інфармацыйна- прапагандысцкія мерапрыемствы сярод працоўнага люду на дзяржаўных прадпрыемствах і арганізацыях. Не выключэннем стаў і гэтак званы “Адзіны дзень інфармавання”. Вядома, што Беларусь дэкларыравана як сацыяльная дзяржава, галоўнай мэтай якой з’яўляецца як паступовае развіццё грамадства ў цэлым, так і рост дабрабыту кожнага асобнага грамадзяніна ў цэлым. Але, як паказала практыка, на самай справе добра рэалізаваны цалкам адваротны прынцып “Не ўлада для народа, а народ для ўлады”. Інакш на гэты дзень інфармавання народ запрашалі па-людску: праз аб’явы, ладзілі сустрэчы за круглым сталом і інш. У раёне практычна не праводзілася ніводнага пасяджэння, дзе кожны чалавек свабодна, незалежна ад пасады і сацыяльнага статуса змог бы выказаць асабісты погляд на грамадскія праблемы. Затое савецкія метады работы вельмі даспадобы супрацоўнікам Шумілінскага райвыканкама.