- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень прамыўкі мазгоў. Пачатак дваццаць першага стагоддзя – гэта пачатак эпохі лічбавых тэхналогій, якая характэрна выбухам камунікацый : інтэрактыўнае тэлебачанне, высокахуткасны інтэрнэт, электронныя СМІ, спадарожнікавае тэлебачанне і г. д. Здавалася б, кожны чалавек пры жаданні можа атрымаць якую заўгодна інфармацыю. Але ёсць адзін ньюанс: самастойна здабывае інфармацыю кожны чалавек, акрамя савецкага. Савецкія людзі прывыклі да таго, каб інфармацыю яму ў вушы ўводзіла начальства, ды яшчэ на рабоце. Менавіта таму на Беларусі замест партыйнай арганізацыі камуністаў захаваліся ідэалагічныя аддзелы. У нашым раёне на гэтых пасадах найчасцей сядзяць жанчыны, гэта як правіла, жонкі старшыняў калгасаў, “добрыя знаёмыя” начальнікаў прадпрыемстваў і кіраўнікоў райвыканкама. Па якім крытэрыям падбіраюцца ідэолагі на працу – тут ужо вайсковы сакрэт, не кажуць. Па раёну паўзуць толькі чуткі ды плёткі, пра тое, як для кандыдатак праводзяць нешта накшталт кастынгу. Ну, а пасля гэтага на чарговую пасаду немаведама адкуль, як у таго фокусніка з рукава, з’яўляецца чарговая мадам інфарматарша.