- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сем майстроў Віцебшчыны, у іх ліку і Наталля Сцержанкова з Шуміліна, атрымалі ганаровае званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Сахуты – доктара мастацтвазнаўства, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Бадай што, на сёння гэта была самая высокая адзнака творчасцi людзей, якiя адраджаюць традыцыйныя рамёствы. Цяпер Наталля Сцержанкова на Шуміліншчыне займаецца адраджэннем і захаваннем традыцый саломапляцення, валодае ўсімі тэхнікамі дадзенага рамяства. Яна вырабляе ўтылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяную скульптуру, галаўныя ўборы, дэкаратыўныя пано, кветкі, маскі, жаночыя ўпрыгожванні. Найбольш значнае месца ў яе творчасці займае выраб саламяных павукоў, калекцыя якіх знаходзіцца ў Шумілінскім Доме рамёстваў. Як сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, спадарыня Наталля з’яўляецца носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ”Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення“.