- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнія даныя сведчаць аб тым, што Шуміліншчыну цяпер накрыла пятая хваля каранавірусу. Як з чарговай навалай зараз змагаюцца мясцовыя медыкі? На сённяшні дзень раённыя медыкі адзначаюць даволі значны рост захворваемасці і, па ўсяму бачна, што прымаюць усе належныя меры, каб дастойна трымаць сітуацыю пад кантролем. Паводле галоўнага ўрача Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Лінкевіч, “пяты сезон пандэміі выдаўся асаблівы”. Новы штам – “амікрон” хоця і высокакантагіёзны (вельмі заразны), аднак, на шчасце, цяперашняе захворванне працякае ў больш лёгкай форме. Менавіта таму ў шпіталі цяпер знаходзіцца значна меней пацыентаў з пнеўманіямі. Але ж адначасова адбываецца і вялікая нагрузка на амбулаторным узроўні. У сувязі з гэтым на рэспубліканскім узроўні і было прынята рашэнне прадоўжыць рэжым работы паліклінікі, наладзіць прыём пацыентаў і работу выязных кантактных брыгад у выхадныя. З улікам асаблівасцей хвалі каранавірусу арганізавана работа гэтак званага “кол-цэнтра”, дзе ў будні з 8.00 да 20.00, у выхадныя з 8.00 да 15.00 працуюць чатыры спецыялісты-медыкі. Яны займаюцца маршрутызацыяй пацыентаў, прыёмам выклікаў, тлумачэннем людзям, што рабіць, куды звяртацца, каму заставацца дома і чакаць урача. Тут трэба памятаць асноўныя сімптомы амікрона, а гэта: галаўны боль, боль у горле, сухі кашаль.