- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На рынку працы Шумілінскага раёна свабодныя вакансіі прапануюць ў асноўным дзяржаўныя арганізацыі і прадпрыемствы. Як правіла, людзі неахвотна займаюць такія рабочыя месцы з-за невысокай заработнай платы. Паводле БелаПАН, навукова-даследчым эканамічным інстытутам (НДЭІ) Міністэрства эканомікі праведзена апытанне кіраўнікоў 429 сельгасарганізацый і фермерскіх гаспадарак з нагоды забяспечанасці персаналам. Як аказалася, сельгаспрадпрыемствы краіны адчуваюць хранічны дэфіцыт кадраў. Толькі 49,4% рэспандэнтаў ацанілі ступень забяспечанасці кадрамі як здавальняючую. На сельгаспрадпрыемствах назіраецца дэфіцыт рабочых прафесій, а менавіта - механізатараў (іх недастатковасць адзначылі 56,2 % гаспадарак), аператараў машыннага даення (52,2%) і жывёлаводаў (50,9 %).